Мюнхенская акадэмія выяўленчага мастацтва
Мюнхенская акадэмія выяўленчага мастацтва (ням.: Akademie der Bildenden Künste München) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Мюнхен.
Мюнхенская акадэмія выяўленчага мастацтва | |
---|---|
ням.: Akademie der Bildenden Künste München | |
Арыгінальная назва | ням.: Akademie der Bildenden Künste München |
Міжнародная назва | англ.: Academy of Fine Arts, Munich |
Заснаваны | 1808 |
Студэнты | 777[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мюнхен |
Сайт | adbk.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАкадэмія з’яўляецца адной з самых аўтарытэтных і адной з найстарэйшых мастацкіх вучэльняў Германіі. Гісторыя акадэміі ўзыходзіць да XVIII стагоддзя, да заснавання ў 1770 годзе курфюрстам Максіміліянам ІІІ так званай Школы малявання. Акадэмія выяўленчага мастацтва была ператворана ў 1808 годзе каралём Баварыі Максіміліянам I у Каралеўскую акадэмію прыгожых мастацтваў.
Умоўнай назвай «Мюнхенская школа» называюць таксама групу мастакоў, якія працавалі ў Мюнхене або навучаліся ў акадэміі з 1850 па 1918 год. Карціны іх характарызуюцца натуралістычнасцю і цёмнай святлаценю. Тыповыя сюжэты жывапісу ўключаюць пейзажы, партрэты, нацюрморты і жывапіс на гістарычную тэматыку.
У 1946 годзе Каралеўская акадэмія прыгожых мастацтваў была аб’яднаная са Школай мастацтваў і рамёстваў і Школай прыкладнога мастацтва. У 1953 годзе назва навучальнай установы была зменена на цяперашнюю.
Зноскі
- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мюнхенская акадэмія выяўленчага мастацтва
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы