Мерлу́шка — скурка ягня грубашэрснай пароды авечак. Узрост ягня на момант забою не больш за 30 дзён[1].

Адрозніваюць рускую і стэпавую мярлушку[1]. Рускую атрымліваюць ад авечак грубашэрсных паўночных парод, яна мае першасны валасяны пакроў з колцападобнымі і штопарападобнымі завіткамі. Стэпавую атрымліваюць ад курдзючных авечак.

Мярлушка можа быць белай, чорнай, карычневай[1].

Выкарыстоўваецца для вырабу галаўных убораў, галантарэйных вырабаў, верхняга адзення[1].

Зноскі

  1. а б в г Меотская археологическая культура — Монголо-татарское нашествие. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2012. — 768 с. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-354-5.