Міжнародны аэрапорт Сунан

Пхеньянскі міжнародны аэрапорт Сунан (кар. 평양순안국제공항, 平壤順安國際空港) (IATA: FNJICAO: ZKPY) — асноўны аэрапорт Паўночнай Карэі, галоўны транзітны вузел дзяржаўнай авіякампаніі Air Koryo. Размешчаны за 24 км ад цэнтра Пхеньяна.

Міжнародны аэрапорт Сунан
кар.: 평양순안국제공항
ІАТА: FNJІКАА: ZKPY
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 1948
Эксплуатант КНДР
Хаб для Air Koryo
Вышыня НУМ 31 м
Часавы пояс UTC+9:00
Сайт airkoryo.com.kp
Карта
FNJ (Паўночная Карэя)
FNJ
FNJ
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
17/35 3 425 бетон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Станам на 2011 год рэжым працы аэрапорта летам — з 6:00 да 22:00, а зімой — з 7:00 да 21:00.

Сунан мае 2 узлётна-пасадачныя паласы (01/19 і 17/35), станам на 2022 год аэрапорт эксплуатуе адну ўзлётна-пасадачную паласу (17/35).

У аэрапорце базуецца нацыянальная дзяржаўная авіякампанія Air Koryo.

У 2011 годзе пачалася рэканструкцыя аэрапорта. Да ліпеня 2015 года быў пабудаваны новы тэрмінал.

Гісторыя правіць

Па заканчэнні савецка-японскай вайны у перыяд з верасня 1945 года па 1949 год на аэрадроме базіравалася 252-я штурмавая авіяцыйная Чырванасцяжная дывізія на самалётах Іл-2 і Іл-10, у лютым 1949 года пераназваная ў 109-ю штурмавую авіяцыйную Чырванасцяжную дывізію.

Пункты прызначэння і перавозчыкі правіць

Унутраныя правіць

Абласныя правіць

Авіякампанія Напрамак
  Air China Пекін-Сталічны
  Air Koryo Пекін-Сталічны[2], Пудун (Шанхай)[3], Шэньян[2], Уладзівасток
Чартарныя рэйсы: Шэньчжоў, Харбін

Зноскі

  1. Air Koryo — The Official Webpage of the national airline of the DPRK Архівавана 16 кастрычніка 2009 года.
  2. а б timetable(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2016. Праверана 22 верасня 2022.
  3. North Korea’s Air Koryo flying to Shanghai twice weekly — UPI.com