Міжнародны дзень ляўшы
Міжнародны дзень ляўшы (англ.: International Lefthander Day) - неафіцыйнае свята, прысвечанае людзям, якія пераважна карыстаюцца левай рукой.Адзначаецца штогод 13 жніўня.

Упершыню гэты дзень быў адзначаны 13 жніўня 1976 года па ініцыятыве Lefthanders International. Згодна з асобнымі іншымі звесткамі упершыню дзень ляўшы быў адзначаны 13 жніўня 1992 года па ініцыятыве створанага за два гады да гэтага брытанскага Клуба ляўшэй[1].
Святкаванне дня ляўшэй мае наступныя мэты:
- распаўсюдзіць веды пра тыя нязручнасці, з якімі сутыкаюцца ляўшы ў свеце, населеным пераважна праўшамі;
- навучаць дызайнераў і вытворцаў як забяспечыць камфорт і бяспеку ляўшэй пры стварэнні прдукцыі і праектаванні будынкаў;
- адзначаць тыя моцныя бакі і перавагі, якімі валодаюць ляўшы, і абвяргаць тыя міфы і забабоны, якія склаліся вакол леварукасці ў шматлікіх культурах на працягу стагоддзяў і з'яўляюцца крыніцай перадузятага стаўлення і сёння;
- забяспечыць максімальна вялікі асартымент інструментаў і абсталявання распрацаваных адмыслова для леварукіх людзей каб зрабіць іх побыт прасцейшым;
- даследаваць разнастайныя аспекты леварукасці.
Зноскі
Спасылкі
правіць
Міжнародны дзень ляўшы на Вікісховішчы |