Міжнародны транспартны форум
Міжнародны транспартны форум (ІТФ) (англ.: International Transport Forum) (з 1953 да 2007 гг. — Еўрапейская канферэнцыя міністраў транспарту, ЕКМТ) — міжнародная міжурадавая арганізацыя ў рамках сістэмы Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), якая мае мандат на ўе віды транспарту. ІТФ дзейнічае ў якасці аналітычнага цэнтра па пытаннях транспартнай палітыкі і арганізуе штогадовы сусветны саміт міністраў транспарту.
Міжнародны транспартны форум | |
---|---|
англ.: International Transport Forum | |
Карта-членаў ІТФ | |
Абрэвіятура | ІТФ |
Юрыдычны статус | Міжнародная міжурадавая арганізацыя |
Тып арганізацыі | міжнародная арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1953 |
Член у | |
itf-oecd.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць17 кастрычніка 1953 г., у Бруселі (Бельгія), была створана Еўрапейская канферэнцыя міністраў транспарту (ЕКМТ)[1].
Дзейнасць
правіцьІТФ аб'ядноўвае 60 краін-членаў[2] з мэтай прасоўвання глабальнай праграмы транспартнай палітыкі і забеспячэння таго, каб яна працягвала садзейнічаць устойліваму развіццю, дабрабыту, сацыяльнаму ўключэнню, абароне жыцця і дабрабыту чалавека. Галоўная задача ІТФ палегчыць міжнародны абмен інфармацыяй і павысіць патэнцыял для прыняцця рашэнняў у краінах-членах.
У якасці пастаяннай рабочай групы ІТФ выступае Міжнародная база даных дарожнага руху і аварый (ІРТАД)[3].
У 2013 г. ІТФ стварыў Савет па карпаратыўным партнёрстве (КПБ) як механізм для ўзаемадзеяння з прыватным сектарам і забеспячэння дзелавой перспектывы палітычных дыскусій[4].
Зноскі
- ↑ Protocol concerning the European conference of ministers of transport (англ.)
- ↑ [itf-oecd.org/member-countries Member Countries] (англ.). International Transport Forum. Праверана 12 студзеня 2020.
- ↑ International Traffic Safety Data and Analysis Group (IRTAD) (англ.). International Transport Forum. Праверана 12 студзеня 2020.
- ↑ Corporate Partnership Board - Members (англ.). International Transport Forum. Праверана 12 студзеня 2020.