Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі — першы фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі адбыўся ў Полацку ў 1988 годзе і меў статус усесаюзнага.

Ініцыятарам правядзення фестывалю быў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага хору Міністэрства культуры СССР Валерый Палянскі.

У Сафійскім саборы збіраюцца лепшыя камерныя выканаўцы з Беларусі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Літвы, Расіі і іншых краін. Выконваецца класіка старадаўняй камернай музыкі і творы вядомых кампазітараў сучаснасці.

Падчас фестывалю ўвазе слухачоў прадстаўлены творы сусветнай класікі, а таксама сучаснай камернай і харавой музыкі.

З 2015 года ў рамках фестывалю адзін раз на два гады праводзіцца абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс «І. С. Бах і XXI стагоддзе».

Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі спрыяе папулярызацыі выканальніцкага майстэрства ў галіне камернай музыкі, з’яўляецца захавальнікам традыцый камернага музыцыравання на тэрыторыі Беларусі.

Літаратура правіць

  • Мартынова, Е. Е. Международный фестиваль старинной и современной камерной музыки / Е. Е. Мартынова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 118—119.