Мізэрыя

польская салата

Мізэрыя (польск.: mizeria) — традыцыйная польская салата з агуркоў у смятане. Яе падаюць, звычайна, як халодны гарнір да мяса і рыбы. Гатуецца салата з нарэзаных пласцінкамі свежых агуркоў са смятанай, соллю, перцам і кропам. Часам дадаюць воцат, цукар, мушкатовы арэх або іншыя прыправы. Як і з іншымі нацыянальнымі стравамі, ёсць шмат варыяцый рэцэпту. У нашы дні гэтую салату таксама вельмі часта падаюць да барбекю, бо яе лёгка гатаваць у вялікіх колькасцях.

Мізэрыя
Краіна паходжання  Польшча
Кампаненты
Асноўныя
Магчымыя воцат, цукар, мушкатовы арэх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура

правіць
  • Maria Lemnis, Henryk Vitry, W staropolskiej kuchni i przy polskim stole, Warschau 1986.