Мікалай Аляксеевіч Гатцук

Мікола Аляксеевіч Гатцук (укр.: Микола Олексійович Гатцук; ?-?) — украінскі фалькларыст, мовазнаўца, пісьменнік. Псеўданімы — М. Глек, М. Куций і іншыя.

Мікола Гатцук
Микола Олексійович Гатцук
Асабістыя звесткі
Псеўданімы М. Глек, М. Куций
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці украінскі фалькларыст, мовазнаўца, пісьменнік
Жанр публіцыстыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзейнасць правіць

Займаўся зборам фальклору, выдаў зборнікі «Ужинок рідного поля» (1857; змясціў украінскія спевы, думы, прыказкі, прымаўкі) і «Дев'ять струн української бандури» (1863; украінскія песні з нотамі). Аўтар аднаго з першых украінскіх лемантароў, што называўся «Українська абетка». дзе таксама змясціў украінскія думы пры Хвеська Ганжу Андыбера, пра смерць казака-бандурыста, пра бедную ўдаву, пра сястру і брата, украінскія прыказкі, прымаўкі, калядкі. Аўтар драмы «Оксана» (1907), напісанай пад уплывам укроаінскіх народных песняў.

Правапіс правіць

Займаўся пытаннямі ўкраінскага правапісу. У артыкуле «Про правописи, заявлені українськими письменниками з 1834 года по 1861 р.» (Основа, 1862, № 7) ахарактырызаваў распрацаваныя Міхайлам Максімовічам, Лейкам Баравікоўскім, Амвросіем Мятлінскім, Панцеляймонам Кулішам сістэмы ўкраінскага правапісу. Артыкул быў скіраваны супраць кулішоўкі.

Ува ўласным правапісе фактычна ўжываў фанетычную транскрыпцыю. Праз вялікую колькасць дыякрэтычных знакаў, кропак, дужак, рысак правапіс быў нязручным і таму не набыў папулярнасці:

Ŏколиб нε ц’а важка скрута татарс’кого лиха, миб ўже здаўнаб мали своу рідну моўу, пис’мєнє
і достоту °вироблєну; св’атоблиўε °слово Божε і о’го заповіт вірісне кожнй-б тамиу; і нε 
було б ўнεвічинε ріднε слоўо; миб тоді мали своу’ Літεратуру, своу’ осноўу а’сного жит’а’.

Зноскі

Літаратура правіць