Мікалай Анатольевіч Жгун
Мікалай Анатольевіч Жгун (нар. 2 лістапада 1956, в. Вуглы Капыльскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Мікалай Анатольевіч Жгун | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
3 лістапада 1956 (68 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (інжынер-выкладчык машынабудаўнічых дысцыплін), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай).
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. І. Леніна. Працаваў выкладчыкам агульнатэхнічных дысцыплін, загадчыкам механіка-тэхналагічнага аддзялення, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктарам установы адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].