Мікалоюс Даўкша
Мікалоюс Даўкша, Мікалай Даўкша (літ.: Mikalojus Daukša, варыянты: Daugsz, Daugsza, Dauksza, Daux, Dawksza, Dovkša, Dowksza, Dovkš, Dovkša; 1527/1538, в. Бабенай каля Кейданяй — 2-я пал. лютага 1613, Варняй) — літоўскі гуманіст, дзеяч контррэфармацыі, адзін са стваральнікаў літоўскай пісьменнасці. Займаў розныя царкоўныя пасады ў розных мясцовасцях Жамойці. Пераклаў з польскай мовы на літоўскую «Катэхізіс» езуіта Якава Лядэсмы («Kathechismas arba mokslas kiekwienam priwalvs», 1595) — першая кніга, выдадзеная на тэрыторыі Літвы на літоўскай мове. Пераклаў з польскай зборнік казанняў Я. Вуека («Postilla catholicka», 1599), прадмова (на польскай мове) да гэтай кнігі ўтрымлівае заклік берагчы літоўскую мову і з'яўляецца ўзорам публіцыстыкі таго часу.
Мікалоюс Даўкша | |
---|---|
літ.: Mikalojus Daukša | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1527[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1613 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, перакладчык, святар, пісьменнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Mikalojus Daukša // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Mikalojus Daukša // opac.vatlib.it
Літаратура
правіць- Дини П. У. Балтийские языки. М, 2002. — 544 с.
- Языки мира: Балтийские языки. М.: Academia, 2006. 224 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалоюс Даўкша