Мікалай Леанідавіч Кузьмініч
Мікалай Леанідавіч Кузьмініч (нар. 4 красавіка 1958, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі, методыкі і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, музыкант. Кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1993).
Мікалай Леанідавіч Кузьмініч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць «Культурна-асветніцкая работа», кваліфікацыя «Кіраўнік аркестра», 1980), Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (аспірантура, 1988).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (1980—2008, у 1997—2006 — прарэктар па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце, 2006—2008 — першы прарэктар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце (2008—2013, факультэт эстэтычнай адукацыі, кафедра тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, дацэнт), Інстытуце культуры Беларусі (2013, першы прарэктар), Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі (факультэт павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, з 2015 — дэкан факультэта, у 2013 — загадчык кафедры педагогікі).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя музычнай адукацыі; падрыхтоўка музычна-педагагічных кадраў.
Узнагароды
правіцьГраматы Міністэрства адукацыі (1998), Міністэрства абароны (2002, 2003, 2004), Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск (2005), Міністэрства культуры (2008) Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры (2000), адміністрацыі Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэта г. Мінска (2003), персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2008)[1].
Зноскі
- ↑ Кузьминич Николай Леонидович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2020. Праверана 16 снежня 2020.