Мікалай Мікалаевіч Уласюк

Мікалай Мікалаевіч Уласюк (нар. 11 лютага 1980, Брэст) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры.

Мікалай Мікалаевіч Уласюк
Дата нараджэння 11 лютага 1980(1980-02-11) (44 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «архітэктура», у 2005 годзе — вочную аспірантуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[1].

Працаваў старэйшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка БрДТУ, займаў розныя пасады ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва», у 2011—2013 гадах намеснік дырэктара. З 2012 года з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускага саюза архітэктараў[1].

У 2013 годзе быў запрошаны на пасаду галоўнага архітэктара Мінска, але праз некалькі месяцаў прыняў прапанову стаць галоўным архітэктарам Брэста. На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у распрацоўцы горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь , схемы тэрытарыяльнай планіроўкі, генеральнай схемы турызму Рэспублікі Беларусь і г.д[1].

2 красавіка 2021 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Брэсцкага абласнога камітэта па архітэктуры і будаўніцтве — начальніка ўпраўлення архітэктуры і тэрытарыяльнага развіцця (галоўнага архітэктара Брэсцкай вобласці)[1].

Зноскі

  1. а б в г Власюк Николай Николаевич. Главный архитектор Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2022. Праверана 4 верасня 2022.