Мікалай Мікалаевіч Уласюк (нар. 1980)
Мікалай Мікалаевіч Уласюк (нар. 11 лютага 1980, Брэст) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры.
Мікалай Мікалаевіч Уласюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Мікалай Мікалаевіч Уласюк |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Сын архітэктара-рэстаўратара Мікалая Уласюка (1957—2024)[1].
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «архітэктура», у 2005 годзе — вочную аспірантуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[2].
Працаваў старэйшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка БрДТУ, займаў розныя пасады ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва», у 2011—2013 гадах намеснік дырэктара. З 2012 года з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускага саюза архітэктараў[2].
У 2013 годзе быў запрошаны на пасаду галоўнага архітэктара Мінска, але праз некалькі месяцаў прыняў прапанову стаць галоўным архітэктарам Брэста. На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у распрацоўцы горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь , схемы тэрытарыяльнай планіроўкі, генеральнай схемы турызму Рэспублікі Беларусь і г.д[2].
2 красавіка 2021 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Брэсцкага абласнога камітэта па архітэктуры і будаўніцтве — начальніка ўпраўлення архітэктуры і тэрытарыяльнага развіцця (галоўнага архітэктара Брэсцкай вобласці)[2].
Зноскі
- ↑ Мікалай Мікалаевіч Уласюк (нар. 1980) у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
- ↑ а б в г Власюк Николай Николаевич. Главный архитектор Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2022. Праверана 4 верасня 2022.