Мікалай Пятровіч Вішнявецкі
Мікалай Пятровіч Вішнявецкі (1897, г. Магілёў — 1941, ГУЛАГ) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі. Член КПСС з 1917[1].
Мікалай Пятровіч Вішнявецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1897 |
Месца нараджэння | г. Магілёў |
Дата смерці | 1941 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў ў 1916, Ваенную акадэмію імя Фрунзе. З 1917 па даручэнні ваеннай арганізацыі Петраградскага камітэта РСДРП (б) вёў антываенную прапаганду сярод салдат. За ўдзел у ліпеньскіх падзеях 1917 года арыштаваны. Напярэдадні Кастрычніцкага збройнага паўстання старшыня штаба Чырвонай гвардыі Выбаргскага раёна Петраграда, камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі камісар Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча[1].
У 1918 удзельнік барацьбы з контррэвалюцыйным корпусам Доўбар-Мусніцкага і нямецкімі акупантамі, член Вышэйшай ваеннай інспекцыі, член РВС Рэзервовай арміі, з студзені 1919 член РВС Украінскага фронту . З лета 1919 г. у 1-й Коннай арміі , камісар 11-й кавалерыйскай дывізіі . У 1930-я на дыпламатычнай працы ў Японіі, затым на камандных пасадах у Чырвонай Арміі.
Арыштаваны ў 1938, асуджаны да зняволення ў канцлагерах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе[2][3].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[1]. Імя Вішнявецкага Н. П. носіць вуліца ў Магілёве[2][3].
Зноскі
Літаратура
правіць- Корнилович Э. А. Организатор гвардии. — В его кн.: Революцией призванные. — Мн., 1980. (руск.)
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. — Мн., 1998.
- Алексеев М. А., Колпакиди А. И., Кочик В. Я. Энциклопедия военной разведки. 1918—1945 гг. — М., 2012. — С. 191—192. (руск.)
Спасылкі
правіць- Разведчики Могилева: Вишневецкий Николай Петрович (1897—1941) Архівавана 11 жніўня 2011. (руск.)
- ВИШНЕВЕЦКИЙ Николай Петрович (1897—1941). Архівавана 31 кастрычніка 2012. (руск.)