Мікалай Самоцік

беларускі грамадскі дзеяч

Мікалай Самоцік (6 мая 1921, в. Ляшукі, Гайнаўскі павет — 17 верасня 1983, Беласток) — беларускі грамадскі дзеяч.

Мікалай Самоцік
Дата нараджэння 6 мая 1921(1921-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1983(1983-09-17) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
крыж Заслугі афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Ляшукі, што на Гайнаўшчыне.

З 1946 па 1953 настаўнічаў у вёсцы Семяноўка. У 19541972 працаваў у Гайнаўцы, дзе ўзначальваў аддзел асветы і культуры Павятовай рады нарадовай, быў сакратаром у Павятовым камітэце Польскай аб’яднанай рабочай партыі, старшынём прэзідыуму Павятовай рады нарадовай.

Ад 1973 года да 1983 года быў старшынём Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Прадстаўляў БГКТ у Ваяводскай радзе нарадовай. Быў узнагароджаны Афіцэрскім і Кавалерскім крыжам адраджэння Польшчы, Крыжам заслугі, залатым знакам заслужаны для Беласточчыны.

Пахаваны на гарадскіх могілках Беластока.

Спасылкі правіць