Мікалай Трафімавіч Бяспалаў

Мікалай Трафімавіч Бяспалаў (31 кастрычніка 1928, в. Церабаў, Капаткевіцкі раён, Мазырская акруга — 9 мая 1979) — беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1963).

Мікалай Трафімавіч Бяспалаў
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1928(1928-10-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1979(1979-05-09) (50 гадоў)
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1928 года ў в. Церабаў (цяпер — Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці).

Скончыў у 1961 годзе Гомельскае музычнае вучылішча. З 1948 года — кіраўнік самадзейных харавых калектываў, у тым ліку з 1970 года — Гомельскага народнага хору Палаца культуры вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання, які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў высокага выканальніцкага майстэрства. З 1964 года — старшы метадыст Гомельскай абласнога Дома народнай творчасці, у 1967—1970 гадах — хормайстар Палаца культуры вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш».

Аўтар шматлікіх песень, сярод якіх найболей вядомы «Сабраліся хлебаробы», «З сябрам», «Вецер веяў», «Край мый родныя» і апрацовак беларускіх народных песень, у тым ліку «Вой, ды прадай, бабуля, бычка», «Галубачка», «А я ў печы не паліла», «Цьмяны вечар», «Адзін месяц узыходзіць, а другі заходзіць», «Бочачка» і інш.

Памёр 9 мая 1979 года.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Бяспалаў Мікалай Трафімавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 552. — 727 с. — 10 000 экз.
  • Новікава, К. Жыццё прысвечана песням / К. Новікава // Гомельская праўда. — 1978. — 1 снежня.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 179.