Мікаэль Агрыкала
Мікаэль Агры́кала (фінск.: Mikael Agricola; каля 1510, Торсбі, Нюланд — 9 красавіка, 1557, Куалемаярві, Карэлія) — біскуп, фінскі дзеяч Рэфармацыі ў Швецыі, асветнік і перакладчык Бібліі на фінскую мову. Яго часцяком называюць «бацькам фінскай пісьмовай мовы».
Мікаэль Агрыкала | |
---|---|
Mikael Agricola | |
![]() | |
Род дзейнасці | рэфарматар, пастар, прэсвітэрыянец |
Дата нараджэння | каля 1510 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1557[2][3][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | фін |
Веравызнанне | лютэранства |
Бацька | Уляф |
Жонка | Біргіта |
Дзеці | Крысціян |
Альма-матар | |
![]() |
Агрыкала быў пасвечаны ў біскупы Турку ў 1554 годзе без папскай згоды. У выніку, ён пачаў рэформы фінскай царквы, якая на той час была часткай Царквы Швецыі, паводле лютэранскіх прынцыпаў. Мікаэль пераклаў Новы запавет на фінскую мову, а таксама напісаў кнігі малітваў і гімнаў, якія выкарыстоўваліся ў новай лютэранскай царкве Фінляндыі. Гэтая праца ўсталявала правілы арфаграфіі, якія на сёння з’яўляюцца асновай сучаснага фінскага правапісу. Ягонага карпатлівая праца асабліва характэрна тым, што ён зрабіў гэта ўсяго за тры гады.
Зноскі
- ↑ Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ Michael Olavi Agricola — 1917.
- ↑ Michael Olavi Agricola // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Bibliothèque nationale de France Mikael Agricola // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікаэль Агрыкала
- Evangelical Lutheran Church of Finland.
- Agricola 2007 -juhlavuosi Архівавана 10 снежня 2013..