Мікраклін
Мікраклін (ад стар.-грэч.: μικρός — маленькі і κλίνω — нахіляю) — шырока распаўсюджаны пародаўтваральны мінерал класа сілікатаў групы палявых шпатаў, калі-натравы палявы шпат, алюмасілікат калію каркаснай будовы.
Мікраклін | |
---|---|
Мікраклінз Бразіліі | |
Формула | K[AlSi3O8] |
Сінгонія | Трохклінная |
Колер | Белы, шэры, ружовы, буры |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны, перламутравы |
Цвёрдасць | 6 - 6,5 |
Спайнасць | Дасканалая |
Шчыльнасць | 2,57 г/см³ |
Назва звязана з тым, што вугал паміж плоскасцямі спайнасці ў гэтага мінерала толькі на 20' адрозніваецца ад прамога вугла.
Склад (%): К2О — 16,93; Al2O3 — 18,35; SiO2 — 64,72.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіцьМікраклін на Вікісховішчы |
- Характарыстыка мікракліна (англ.)