Міксер (ад англ.: mixer) — прылада, прызначаная для механічнага перамешвання, стварэння аднастайнай масы і яе часовага падтрымання з розных па складзе вадкіх і сыпкіх рэчываў.

Электрычны ручны міксер

Прызначаны для ўзбівання яек, вяршкоў, падрыхтоўкі напояў, кактэйляў, мусаў, амлетаў, марожанага, пюрэ, соусаў і г. д. Міксеры бываюць стацыянарныя і ручныя (больш распаўсюджаны варыянт).

Ручны міксер уяўляе сабой кампактны электрычны прыбор, прыстасаваны для трымання адной рукой. Корпус міксера звычайна выконваецца з пластмасы, усярэдзіне яго размешчаны электрарухавік з рэдуктарам, які прыводзіць у рух 2 асадкі-вянцы, размешчаныя так, што пры кручэнні іх лопасці рухаюцца па перакрыжавальных траекторыях. Міксер, як правіла, мае некалькі хуткасцей кручэння рухавіка, альбо плаўнае рэгуляванне.

Гл. таксама правіць