Валошкавы пламбір, Беларусь

Маро́жанае — замарожаная салодкая маса з малочных прадуктаў з рознымі дадаткамі.

Марожанае вырабляецца звычайна з:

Існуюць розныя сарты марожанага, напрыклад крэм-бруле і пламбір.

Марожанае — высокакаларыйны прадукт, некаторыя сарты марожанага ўтрымліваюць да 20 % тлушчаў і да 20 % вугляводаў.

Марожанае падзяляецца на загартаванае і мяккае, другое звычайна прадаецца на вагу, бо мае кароткім тэрмінам захоўвання. Існуе мноства варыянтаў пакавання марожанага — вафлевыя, папяровыя і пластыкавыя кубачкі, марожанае на палачцы, вафлевыя рожкі, рулеты, брыкеты, тарты і г. д.

Пры продажы марожанага ў кафэ, рэстаранах і г. д., яго часта ўпрыгожваюць кавалачкамі садавіны і ягад, шакаладам, вафлямі, паліваюць сіропам, пасыпаюць шакаладнай або арэхавай крошкай. З марожанага таксама вырабляюць малочныя кактэйлі, дадаючы ў яго малако і сіроп і ўзбіваючы атрыманую сумесь у міксеры. У Італіі ёсць марозіва з густам піцы.[1]

Віды марожанагаПравіць

  • Марожанае (на аснове жывёльных і/або раслінных тлушчаў).
  • Сарбет (шарбет) (мяккае марожанае на аснове садавіны, ягад, сокаў).
  • Фруктовы лёд (адносна цвёрдае марожанае на палачцы на аснове соку, звычайна без малака).

ВытворчасцьПравіць

Да з'яўлення сучасных спосабаў замарожвання марожанае было раскошным ласункам толькі для асаблівых выпадкаў. Вытворчасць марожанага была даволі складанай.

У наш час марожанае ажыцяўляецца з выкарыстаннем аўтаматычных фрызераў у выпадках, калі прадукцыйнасць павінна быць ад 1 да 15 кг у гадзіну. Магчымасці вытворчасці больш сур'ёзных аб'ёмаў даступныя на холадакамбінатах.

ГалерэяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць