Яйцо

як стадыя развіцця
(Пасля перасылкі з Яйкі)

Яйцо, таксама аацыт — жаночая палавая клетка (яйцаклетка) альбо зародкавая форма жывёл.[1]

Курынае яйка

Высокаспецыялізаваная клетка, якая мае пажыўныя рэчывы, неабходныя для развіцця зародка і засцерагальныя яйцавыя абалонкі. Фарміруецца ў яечніках. У большасці відаў жывёл яйцо акруглай ці авальнай формы, звычайна нерухомае або маларухомае, памеры ад 7 мкм (у некаторых перапончатакрылых) да 22 см (у селядцовай акулы).[2] Чалавечая яйцаклетка мае памеры прыкладна 89—91 мкм.

Яйкі каларадскага жука

У насякомых, галаваногіх малюскаў форма яец падоўжаная. У прымітыўных шматклетачных жывёл (губкі, некаторыя кішачнаполасцевыя) яйцо не мае вызначанай формы і здольнае да амёбападобных рухаў. Ядро яйца знаходзіцца ў багатай пажыўнымі рэчывамі цытаплазме (ааплазме), якая забяспечвае пачатак развіцця зародка. У жаўтку яйца рэзервовыя бялкі і тлушчападобныя рэчывы.

Ікра ласося

Яйцы рыб, малюскаў, ігласкурых і іншых жывёл называюць ікрой. У земнаводных, рыб развіццё яец адбываецца ў вадзе.

Яйкі кракадзіла

Паўзуны адкладваюць яйкі, пакрытыя скурыстай шкарлупінай, птушкі — вапняковай шкарлупінай, пад якой размяшчаецца абалонка. На тупым канцы яйка ёсць паветраная камера, якая адыгрывае ролю запасной прасторы пры змене аб'ёму бялка пад уздзеяннем тэмпературы і для першага ўдыху птушаняці. Шарападобны жаўток у цэнтры яйка падтрымліваецца шнурамі-халазамі, якія прымацоўваюцца да ўнутранай шкарлупіннай абалонкі, і складаецца з канцэнтрычных слаёў жоўтага жаўтка, паміж якімі размяшчаюцца тонкія слаі белага жаўтка. На паверхні жаўтка знаходзіцца зародак. Да жаўтка прылягае слой шчыльнага бялка, вакол якога знаходзіцца вадкі бялок. Маса яйца птушак найбольшая ў вывадкавых птушак (у страуса да 2,5 кг), меншая ў птушанятных птушак (у калібры з гарошыну).

Яйкі птушак і рыб (ікру) спажываюць у ежу.

Зноскі

  1. Яйцы раслін часцей называюць яйцаклеткай.
  2. Яйкаклетка мышкі мае дыяметр прыблізна 0,06 мм, дыяметр яйка афрыканскага страуса можа дасягаць 15—18 см.

Літаратура

правіць

Гл. таксама

правіць