Мышы, мышыныя (Muridae) — сямейства млекакормячых атрада грызуноў (Rodentia) . Даўжыня цела ад 5 см (мыш-малышка (Micromys minutus)) да 48 см (пацук Phloeomys cumingi).

Мышыныя

Apodemus sylvaticus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Muridae Illiger, 1811

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180360
NCBI  10066
EOL  8698
FW  41892

Сістэматыка правіць

Адрозніваецца 5—6 падсямействаў, 100—120 родаў, больш за 500 відаў.

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаныя паўсюдна, большасць відаў — у лясах тропікаў і субтропікаў. Завезены ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку і на шматлікія астравы. Жывуць у разнастайных прыродных і антрапагенных ландшафтах, у памяшканнях, стагах сена, саломы і інш. На Беларусі водзяцца пацук чорны (Rattus rattus), шэры пацук (Rattus norvegicus), мыш дамавая (Mus musculus), мыш жаўтагорлая (Apodemus flavicollis), мыш лясная (Apodemus uralensis), мыш-малышка (Micromys minutus), мыш палявая або жытнік (Apodemus agrarius).

Біялогія правіць

Мышы актыўныя ў змярканні і ноччу. Большасць вядзе паўназемны лад жыцця, сілкуюцца насеннем, частка — жывёльнай ежай. Некаторыя — сінантрапныя жывёлы (дамавая мыш, некаторыя пацукі). Размножваюцца у цёплы час года, у селішчах чалавека — цэлы год. Палаваспелымі робяцца ў 1,5-3 месяца.

Шкодзяць збожжавым, лясным і садовым культурам. Мышыныя — корм для многіх звяроў, птушак, паўзуноў.

Многія віды — аб'ект генетыка-папуляцыйных, фізіялагічных і эталагічных даследаванняў.

Літаратура правіць