Glires — таксон (grandorder), у які аб’ядноўваюць атрады грызуноў (Rodentia) і зайцападобных (Lagomorpha). Першапачаткова Glires быў атрадам, да якога адносілі абедзве групы. З часам, гэта канцэпцыя была цалкам адпрэчана, хоць блізкае сваяцтва паміж грызунамі і зайцападобнымі не аспрэчваецца. Па прыкметах, якія маюцца толькі ў зайцападобных, іх манафілія лічыцца добра даказанай, а незалежная на працягу больш за 70 мільёнаў гадоў эвалюцыйная гісторыя апраўдвае іх класіфікацыю як асобны атрад. Іншыя ж прыкметы, такія як разцы, з’яўляюцца следствам наяўнасці агульных продкаў з грызунамі, з-за чаго таксон Glires быў захаваны.

Glires

Амерыканская пішчуха (Ochotona princeps)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glires

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  314147
EOL  4530224
FW  133099

Glires утвараюць разам з групай Euarchonta, да якой адносяцца Scandentia, прыматы (Primates) і Dermoptera, надатрад Euarchontoglires. Эвалюцыйна-генетычныя адносіны ўнутры апошніх выглядаюць наступным чынам:

──Euarchontoglires
  ├──Euarchonta
  │  ├──Scandentia
  │  └──Прыматаморфы (Primatomorpha)
  │     ├──Dermoptera
  │     └──Прыматы (Primates)
  │
  └──Glires
      ├──Зайцападобныя (Lagomorpha)
      └──Грызуны (Rodentia)

Літаратура

правіць
  • W. Westheide und R. Rieger: Spezielle Zoologie. Teil 2: Wirbel- oder Schädeltiere. Spektrum Akademischer Verlag, München 2004. ISBN 3-8274-0307-3