Лясная мыш (Apodemus uralensis) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.
Даўжыня цела 8—10, хваста 7—10 см. Поўсць рыжавата-бурая, знізу светлая.
Водзіцца ў лясах, хмызняках, садах і парках, на палях каля лесу. Гнёзды ўладкоўвае ў неглыбокіх норах. Корміцца насеннем, зялёнымі часткамі раслін, карой маладых дрэў, жалудамі, арэхамі, ягадамі, насякомымі. За лета дае да 4 прыплодаў па 3—8 мышанят у кожным.
Шкодзіць садовым і лясным культурам. Пераносіць узбуджальнікаў небяспечных хвароб.
- Лясная мыш // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.