Шэры пацук, або Свірнавы пацук[1] (Rattus norvegicus) — млекакормячае роду пацукоў атрада грызуноў. Сінантропны, касмапалітны від.

Шэры пацук
WildRat.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rattus norvegicus (Berkenhout, 1769)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180363
NCBI  10116
EOL  328448
FW  231469

НазваПравіць

Навуковая назва Rattus norvegicus, нарвежскі пацук, з'яўляецца памылковай. Яе даў англійскі натураліст Джон Беркенхаўт (John Berkenhout, 1769), які палічыў, што пацукі трапілі ў Англію на нарвежскіх караблях у 1728 годзе, хоць на справе ў той час у Нарвегіі шэрых пацукоў яшчэ не было, і мігравалі яны, хутчэй за ўсё, з Даніі.

На Беларусі сустракаецца народная назва пасюк.

АпісаннеПравіць

Даўжыня цела да 20 см, хваста да 22 см, маса да 500 г. Поўсць густая, на спіне ад рудавата-бурай да цёмнай вохрыста-бурай, бруха і грудзі светла-шэрыя ці белыя. Тулава шчыльнае, морда тупая, шырокая, вочы буйныя. Адагнутая вушная ракавіна не дасягае вока.

ПашырэннеПравіць

Пашыраны па ўсім зямным шары акрамя палярных абласцей і пустынь. Сінантропны від. На Беларусі звычайны, найбольшая колькасць на Палессі. Жыве пераважна ў пабудовах, улетку — на агародах, у садах, зарасніках пустазелля і інш.

Асаблівасці біялогііПравіць

Корм жывёльны і раслінны (збожжа, гародніна, бульба і інш.).

Размнажаецца ўвесь год. Дае 2-3 прыплоды па 8-10 пацучанят. Цяжарнасць 21-22 сутак, полавая спеласць у 3 месяцы.

Псуе і засмечвае харчовыя прадукты, прамысловыя тавары, скуру, кнігі, абутак, вопратку, мэблю і інш. Нападае на дробных грызуноў, птушак, жаб, малюскаў.

Пераносчык хвароб чалавека і жывёл.

Зноскі

  1. Напісанне Шэры пацук, Свірнавы пацук ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.243

ЛітаратураПравіць

  • Фядосаў А. Пацук шэры // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 154.