Пацук чорны (Rattus rattus) — грызун сямейства мышыных.

Пацук чорны
Roofrat Hagenbeck 02.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rattus rattus Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180362
NCBI  10117
EOL  328447
FW  232003

АпісаннеПравіць

Даўжыня цела да 20 см, хваста да 24 см, маса да 300 г. Поўсць на спіне ад чорна-карычневай да буравата-вохрыстай з зеленаватым адценнем, на брушку ад попельна-шэрай да светла-шэрай ці белай. Тулава тонкае, морда вузкая, вочы буйныя. Адагнутыя вушныя ракавіны дасягаюць вока (адметная адзнака).

ПашырэннеПравіць

Пашыраны сінантропны від. Вядомы ў Еўропе, на Каўказе, Закаўказзі, Далёкім Усходзе і інш. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве звычайна ў пабудовах, зрэдку непадалёку ад жылля.

Асаблівасці біялогііПравіць

Актыўны ноччу. Корм пераважна раслінны (збожжа, гародніна, бульба), а таксама жывёльны.

Гняздо будуе з ануч, размякчанай саломы, стружак, паперы, птушынага пер'я, сухой травы і інш. пад падлогай, паміж паверхамі, на гарышчы; у прыродных умовах — у норах, у дуплах паваленых дрэў, сярод камянёў. Размнажаецца ўвесь год. У цёплы перыяд дае 2-3 прыплоды па 6-7 пацучанят. Цяжарнасць 21-22 сутак, полавая спеласць у 3-4 месяцы.

Псуе і засмечвае харчовыя прадукты, прамысловыя тавары, вырабы, мэблю. Пераносіць узбуджальнікаў чумы, трыхінезёзу, рыкетсіёзу, дызентэрыі і іншых хвароб.

ЛітаратураПравіць

  • Фядосаў А. Пацук чорны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 154.