Мікіта Паўлавіч Афанасьеў

Мікіта Паўлавіч Афанасьеў (нар. 8 лістапада 1998) — беларускі палітвязень, абвінавачаны і асуджаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Мікіта Паўлавіч Афанасьеў
Род дзейнасці палітычны вязень
Дата нараджэння 8 лістапада 1998(1998-11-08) (25 гадоў)

Храналогія пераследу правіць

Інцыдэнт адбыўся 19 верасня 2020 года каля ГЦ «Еўропа», калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія матацыклісты пачалі яго абараняць. Мікіту Афанасьева затрымалі ў канцы кастрычніка ў межах узбуджанай па гэтым інцыдэнце крымінальнай справы.

26 лютага 2021 года ў судзе Савецкага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд. Мікіта Афанасьеў атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[2].

Зноскі