Мікіта Юр’евіч Вайлупаў

беларускі гандбаліст

Мікіта Вайлупаў (нар. 30 ліпеня 1995, Віцебск) — беларускі гандбаліст. Майстар спорту Беларусі[2]. Правы крайні беларускага клуба «Мяшкоў Брэст» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Гандбол
Мікіта Вайлупаў
Поўнае імя Мікіта Юр’евіч Вайлупаў
Нарадзіўся 30 ліпеня 1995(1995-07-30) (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 83 кг
Пазіцыя правы крайні
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мяшкоў Брэст
Нумар 55
Клубная кар’ера[* 1]
0000—2012 ГК імя Лёвіна
2012—2014 Дынама Мінск
2012—2013   Аркатрон Мінск
2014—2019 СКА Мінск
2019—0000 БГК імя Мяшкова
Нацыянальная зборная[* 2]
2015— Беларусь Беларусь 31 (93)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2020

Кар’ера правіць

Выхаванец віцебскай школы гандбола, дарослую кар’еру пачынаў у наваполацкім ГК імя Лёвіна. У 2012 годзе перайшоў у мінскае «Дынама», некаторы час выступаў у арэндзе ў «Аркатроне». У 2014 годзе, пасля таго як «Дынама» спыніла існаванне, далучыўся да сталічнага СКА, дзе з цягам часу стаў адным з асноўных ігракоў.

У маі 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з БГК імя Мяшкова, які пачаў дзейнічаць у ліпені[3].

Дасягненні правіць

Статыстыка правіць

  Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2015 2 7
2016 6 16
2017 8 20
2018 4 12
2018 11 38
Усяго 31 93

Зноскі

Спасылкі правіць