Мілан Петржала
Мілан Петржала (чэшск.: Milan Petržela; нар. 19 чэрвеня 1983, Гошціцы-Геральціцы, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца клуба «Словацка» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Нарадзіўся |
19 чэрвеня 1983[1][2][…] (40 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Чэхія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 171 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 63 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Словацка | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Кар’ера правіць
Раннія гады правіць
Мілан з’яўляецца выхаванцам клуба «Дрновіцы». У 2003—2006 гадах выступаў за клуб «Словацка». У 2006 годзе перайшоў у пражскую «Спарту» і адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Ябланец», з якім дайшоў да фіналу кубка Чэхіі. У сезоне 2007/08 Петржала правёў за «Спарту» толькі адзін матч і па заканчэнні сезона расстаўся з камандай, стаўшы іграком клуба «Вікторыя» з Пльзені. У сезоне 2009/10 Мілан Петржала зноў гуляў у фінале кубка Чэхіі і спрыяў перамозе «Вікторыі» (2:1), адкрыўшы лік у матчы. У наступным сезоне паўабаронца ў складзе «Вікторыі» стаў чэмпіёнам Чэхіі.
«Аўгсбург» правіць
4 ліпеня 2012 года Петржала падпісаў трохгадовы кантракт з нямецкім клубам «Аўгсбург»[4].
Вяртанне ў Пльзень правіць
Пасля няўдалага сезона ў складзе клуба «Аўгсбург» Мілан вярнуўся ў родную «Вікторыю», дзе выступаў на працягу шасці гадоў. За гэты перыяд тройчы стаў чэмпіёнам Чэхіі.
У ліпені 2019 года перайшоў у «Словацка».
Міжнародная кар’ера правіць
За нацыянальную зборную Чэхіі Петржала дэбютаваў 12 кастрычніка 2010 года ў выязным матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна. У далейшым у рамках адборачнага турніру паўабаронца згуляў яшчэ толькі адзіны матч на выездзе супраць зборнай Шатландыі, аднак быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы.
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Чэхіі (4): 2011, 2015, 2016, 2018
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2010
- Уладальнік Суперкубка Чэхіі: 2015
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2022
Зноскі
- ↑ Milan Petržela // FBref.com
- ↑ Milan Petrzela // As — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ regional database of the Pilsen City Library Праверана 20 красавіка 2024.
- ↑ Милан Петржела стал игроком «Аугсбурга». sports.ru
Спасылкі правіць
- Профіль на афіцыйным сайце «Вікторыі» (чэшск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце Футбольнай асацыяцыі Чэхіі Архівавана 29 лістапада 2014. (чэшск.)