Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў

Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Мінск. Размешчаны па вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава, 9.

Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў
Арыгінальная назва Мінскае культурна-асветнае вучылішча
Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры
Мінскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў
Дата заснавання 1975
Тып адукацыйная ўстанова[d]
Размяшчэнне
мгки.бел

Гісторыя правіць

Установа адукацыі была створана ў 1975 годзе як Мінскае культурна-асветнае вучылішча з мэтай падрыхтоўкі арганізатараў забаўляльнай дзейнасці, кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці для клубных устаноў Мінскай вобласці. У 1990 годзе Мінскае культурна-асветнае вучылішча рэарганізавана ў Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры. З 1992 года Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры перайменавана ў Мінскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў. У 2001 годзе вучылішча было рэарганізавана ў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў.

Спасылкі правіць