Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча
Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў Мінску ў 1922 годзе як Мінская школа вучнёўства.
Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча | |
---|---|
Арыгінальная назва | Мінская школа вучнёўства |
Дата заснавання | 1922 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне | Мінск, Беларусь |
ptk-zht.minsk.edu.by/be/… | |
ГісторыяПравіць
З 1935 года — фабрычна-завадское вучылішча чыгуначнікаў. З 1940 года — чыгуначнае вучылішча № 1 г. Мінска. З 1944 года — чыгуначнае вучылішча № 3 г. Мінска. З 1963 года — Гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча чыгуначнікаў № 34 г. Мінска (ГПТВ № 34). З 1984 года вучылішча мае назву Спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча чыгуначнікаў № 103 г. Мінска (СПТВ № 103).
У 1991 годзе перайменавана ў Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча чыгуначнага транспарту. У 2001 годзе вучылішча пераўтворана ў каледж. З 2004 года носіць імя Яўгена Паўлавіча Юшкевіча — былога начальніка Беларускай чыгункі[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пункт адпраўкі — стальная магістраль / Ірына Клімковіч // Маладосць. — 2011. — № 5. — С. 129—136.