Мінчанка (валейбольны клуб)
жаночы валейбольны клуб
(Пасля перасылкі з Мінчанка (жаночы валейбольны клуб))
Мінчанка — беларускі жаночы валейбольны клуб з горада Мінск. Уваходзіць у склад валейбольнага клуба «Будаўнік».
Гісторыя
правіцьКаманда была створана ў 1994 годзе на базе Рэспубліканскай вучылішча алімпійскага рэзерву пад назвай «Марыта», у 1996 годзе заваявала права выступаць у найвысокай лізе чэмпіянату Беларусі. З 1999 годзе змяніла назву на «Белбізнесбанк—БДЭУ». У 2006 годзе клуб быў пераназваны ў «Мінчанку» і ўвайшоў у структуру валейбольнага клуба «Мінск»[1].
Назва
правіць- Марыта (1994—1998)
- Белбізнесбанк—БДЭУ (1999—2006)
- Мінчанка—БДЭУ (2006—2008)
- Мінчанка (з 2008)
Дасягненні
правіцьЧэмпіянат Беларусі па валейболе сярод жанчын
- Чэмпіён (13) 2000/2001, 2003/2004, 2006/2007, 2009/2010, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023, 2023/2024.
- Сярэбраны прызёр (9) — 1999/2000, 2001/2002, 2002/2003, 2004/2005, 2005/2006, 2008/2009, 2010/2011, 2013/2014, 2014/2015.
- Бронзавы прызёр (3) — 2007/2008, 2011/2012, 2012/2013.
Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчын
Суперкубак Беларусі па валейболе сярод жанчын
- Уладальнік(1) — 2023
Балтыйская ліга па валейболе сярод жанчын
- Сярэбраны прызёр (1) — 2012/2013
Статыстыка выступленняў
правіцьТрэнеры
правіць- Алег Гулевіч (1994—1996)
- Алег Гулевіч (1998—2008)[2]
- Генадзь Аляксандровіч (2008)
- Алег Гулевіч (2008—2013)
- Браніслаў Мора (2013—2014)
- Алег Гулевіч (2014—2016)
- Віктар Ганчароў (2016—2020)
- Станіслаў Салікаў (2020—2022)[3]
- Сяргей Юркін (2022)
- Сяргей Кузняцоў (2023)
- Вольга Пальчэўская (з 2023)
Зноскі
- ↑ Удача с минским именем Читать полностью:(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2018. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Гл. тренер женского волейбольного клуба «Минчанка-БГЭУ»
- ↑ Станіслаў Салікаў прызначаны галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі па валейболе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.