Мін Шэн (кіт. 明升, піньінь Míng Shēng, 1356—1391) — другі і апошні кіраўнік паўстанцкай дзяржавы Вялікае Ся  (руск.) на тэрыторыі сучаснага Кітая.

Мін Шэн
Нараджэнне 1356
Смерць 1396 ці 1393[1]
Бацька Мін Юйчжэнь
Маці Empress Peng[d]
Жонка Empress Wang[d]

Біяграфія правіць

Мін Шэн быў сынам Мін Юйчжэня, які, далучыўшыся да паўстанцкіх «войскаў у чырвоных павязках», у 1357 годзе заваяваў правінцыю Сычуань, а ў 1362 годзе абвясціў на яе тэрыторыі дзяржаву Ся. У 1366 мін Юйчжэнь памёр, і дзесяцігадовы Мін Шэн атрымаў у спадчыну трон.

Тым часам на асноўнай тэрыторыі Кітая Чжу Юаньчжан, разбіўшы як манголаў, так і іншыя паўстанцкія групоўкі, у 1368 годзе заснаваў імперыю Мін. У 1370 годзе дзяржава Ся атрымала прапанову ад Імперыі Мін скарыцца, але адказала адмовай. Пасля няўдачы дыпламатыі справа вырашыла вайна: у 1371 годзе Фу Юдэ[zh] і Дэн Юй[cs] ўварваліся ў Ся і захапілі краіну. Мін Шэн быў сасланы ў Карэю, а дзяржава Ся далучана да Імперыі Мін.

Зноскі