Міран Марычыч (харв.: Miran Maričić; нар. 17 чэрвеня 1997, Б'елавар) — харвацкі спартыўны стралок, бронзавы прызёр чэмпіянату свету. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2024 года. Чэмпіён свету сярод юніёраў і прызёр чэмпіянату Еўропы.

Міран Марычыч
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя стралковы спорт
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1997(1997-06-17) (27 гадоў)
Грамадзянства

Біяграфія

правіць

Міран Марычыч нарадзіўся 17 чэрвеня 1997 года ў Б’елавары. Вывучае інфармацыйныя тэхналогіі на факультэце арганізацыі і інфарматыкі ў Вараждзіне (FOI).

Міран выступае за стралковы клуб «SD Bjelovar 1874 г.» пад кіраўніцтвам свайго асабістага трэнера Даміра Бошняка. Міран Марычыч стаў чэмпіёнам свету сярод юніёраў на першынстве свету, які прайшоў у 2017 годзе ў Зуле. На дарослым чэмпіянаце свету па стральбе 2018 года, які праходзіў з 31 жніўня па 15 верасня 2018 года ў Чханвоне, Марычыч выйграў бронзавы медаль у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з 10 м. Гэты вынік прынёс Харватыі квоту на Алімпійскія гульні.

Марычыч прыняў удзел на Алімпійскіх гульнях, якія прайшлі ў 2021 годзе. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з 10 метраў ён не прайшоў праз кваліфікацыйны адбор, а ў стральбе з трох пазіцый з 50 метраў ён выйшаў у фінал, дзе заняў шостае месца.

Міран стаў уладальнікам прэміі Дражэна Петравіча ў 2017 годзе, якая ўручаецца таленавітым маладым спартсменам і камандам за выдатныя спартыўныя вынікі і развіццё спорту. Прызнаваўся лепшым спартсменам Б’елавара ў 2017, 2018 і 2019 гадах.