Міраслаў Шатан
Мі́раслаў Ша́тан (славацк.: Miroslav Šatan, [ˈmɪroslɑv ˈʃatan]; нарадзіўся 22 кастрычніка 1974 года) — славацкі хакейны правы нападнік.
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 кастрычніка 1974 (50 гадоў) Яцаўцы, Чэхаславакія |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||
Вага | 87 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы нападнік | ||||||||||||||||||
Хват | левай | ||||||||||||||||||
Драфт НХЛ | 111 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ера
правіцьПрафесійную кар’еру пачаў у клубе «Топальчаны», дзе ў 31 матчы сезона 1991—1992 закінуў 30 шайбаў і аддаў 22 перадачы. Пасля гэтага ён перайшоў у каманду вышэйшага дывізіёна «Дукла Трэнчын», дзе правёў два сезоны.
У 1993 годзе быў задрафтаваны клубам «Эдмантан Ойлерз» пад 111 нумарам. Да пераходу ў НХЛ гуляў у чэмпіянаце Чэхаславакіі, а пазней — Славакіі, правёў восем матчаў за зборную краіны і закінуў 9 шайбаў на Алімпіядзе-1994[1].
У 1994—1995 гуляў у ніжэйшых амерыканскіх лігах за чатыры розныя клубы, у наступным сезоне прабіўся ў асноўны склад «Эдмантану». Праз два сезоны быў абменены ў «Бафала Сейбрз», дзе выступаў да 2003 года. Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за браціслаўскі «Слован», пасля чаго ў «Сейбрз» ужо не вярнуўся[2]. 3 жніўня 2005 заключыў кантракт з Нью-Ёрк Айлендэрс[3]. У 2008 перайшоў у Пітсбург Пінгвінз[4], у складзе якіх упершыню выйграў Кубак Стэнлі—2009.
У 2010 заключыў кантракт з «Бостан Бруінз», а ў 2011 перайшоў у клуб Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама Масква». Пасля сканчэння сезона вярнуўся ў Славакію, дзе выступаў за «Слован Браціслава»[5], у наступным сезоне стаў капітанам.
Узнагароды
правіць- Чэмпіён Славакіі 1994 і 2012 гадоў.
- Удзельнік матча ўсіх зорак НХЛ 2000 і 2003 гадоў.
- Уладальнік Кубку Стэнлі—2009 з Пітсбург Пінгвінз.
- Удзельнік матча ўсіх зорак КХЛ 2014 года.
Крыніцы
правіць- ↑ Mirolav Šatan’s Profile at HockeyDraft.ca
- ↑ Satan a free agent after Sabres decline option (англ.). ESPN (1 жніўня 2005). Праверана 4 жніўня 2009.
- ↑ Satan signs with Islanders (англ.). TSN (3 жніўня 2005). Праверана 4 жніўня 2009.
- ↑ Penguins sign Miroslav Satan (англ.)(недаступная спасылка). Pittsburgh Penguins (3 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2009. Праверана 4 жніўня 2009.
- ↑ Miro Šatan v Slovane! Zatiaľ na mesiac (англ.) (9 верасня 2011). Праверана 10 September 2011.(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць