Міс Свету (англ.: Miss World) — міжнародны конкурс прыгажосці, які праводзіцца штогод. Адзін з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосці ў свеце, нараўне з конкурсамі «Міс Сусвет» і «Міс Зямля».

Чжан Цылін, Міс Свету — 2007

Гісторыя конкурсу правіць

Конкурс «Міс Свету» з'явіўся ў Вялікабрытаніі дзякуючы Эрыку Морлі ў 1951 годзе. З 2000 года, яго жонка, Джулія Морлі, сустаршыня шоу.

Нараўне са сваім конкурсамі-канкурэнтамі «Міс Сусвет» і «Міс Зямля», гэтае шоу з'яўляецца адным з самых вядомых конкурсаў прыгажосці ў свеце. Тэлешоу фіналу конкурса з'яўляецца найбуйнейшым у свеце, аўдыторыя ўключае гледачоў больш чым у 200 краінах.

«Міс Свету» першапачаткова быў арганізаваны як фестываль-конкурс бікіні і зваўся «Міс Свету» прэсай. Першапачаткова ён быў запланаваны як разавае мерапрыемства. Пазнаўшы аб шоў «Міс Сусвет», Морлі вырашыў зрабіць шоў штогадовым.

Апазіцыя на нашэнне бікіні прывяла да іх замены больш сціплымі купальнікамі пасля першага конкурсу. У 1959 годзе Бі-бі-сі пачаў вяшчанне конкурсу. Папулярнасць шоу вырасла са з'яўленнем тэлебачання.

У 1980-х гадоў, у шоу дадалі тэсты інтэлекту і асобы. Тым не менш, конкурс разглядаецца як старамодны і даволі палітычна некарэктны ў сваёй роднай Брытаніі.

Традыцыйна «Міс Свету» жыве ў Лондане адзін год.

Пераможцы конкурсу правіць

У 1994 годзе тытул атрымала Айшварыя Рай, а ў 2000 годзе — Прыянка Чопра. Пяць разоў за ўсю гісторыю конкурсу пераможцамі станавіліся прадстаўніцы Індыі і Венесуэлы.

Год Міс Свету Краіна Месца правядзення
2008 Ксенія Сухінава   Яганэсбург, ПАР
2007 Чжан Цылін   Санья, Кітай
2006 Таццяна Кучарова   Варшава, Польшча
2005 Унір Бірна Вілялмсдоцір   Санья, Кітай
2004 Марыя Юлія Мантыла   Санья, Кітай
2003 Разана Дэвідсан   Санья, Кітай
2002 Азра Акін   Лондан, Вялікабрытанія
2001 Агбані Дарэджа   Сан-Сіці, ПАР
2000 Прыянка Чопра   Лондан, Вялікабрытанія
1999 Юкта Мукні   Лондан, Вялікабрытанія
1998 Лінор Абаржыл   Мае, Сейшэльскія астравы

Спасылкі правіць