Мітрафаньеўскі мост

Мітрафаньеўскі мост — аўтадарожны мост цераз Абводны канал у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Безыменны востраў і левы бераг Абводнага канала.

Мітрафаньеўскі мост
Каардынаты: 59°54′32″ пн. ш. 30°18′02″ у. д.HGЯO
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчаны ў створы Мітрафаньеўскай шашы. Побач з мостам знаходзіцца Балтыйскі вакзал, ансамбль будынкаў правіянцкіх складоў Ізмайлаўскага палка. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Варшаўскі мост, ніжэй — Балтыйскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Балтыйская».

Будаўніцтва пачалося ў студзені 2007 года ў складзе праекта рэканструкцыі Мітрафаньеўскай шашы. Адкрыўся 10 кастрычніка 2007 года разам з уводам у строй магістралі Мітрафаньеўская шаша — Кубінская вуліца. Першапачаткова планавалася пашырыць Балтыйскі мост, аднак пазней прапанавалі варыянт новага будаўніцтва. Праект распрацаваны ААТ «Інстытут „Гіпрабудмост“». Уласная назва з’явілася летам 2008 года.

Мост аднапралётны металічны. Збудаваны паралельна пешаходнаму Балтыйскаму мосту.