Мітрафан (Гутоўскі)

Мітрафан (свецкае імя Міхаіл Пятровіч Гутоўскі; 1897, Валынь — 12 верасня 1959, Куйбышаў) — праваслаўны царкоўны дзеяч.

Мітрафан
Мітрафан
Адукацыя
Навуковая ступень магістр багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Міхаіл Пятровіч Гутоўскі
Нараджэнне 1897
Смерць 12 верасня 1959(1959-09-12)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіць з сям’і святара. У 1919 скончыў Валынскую духоўную семінарыю, у 1931 Праваслаўны багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта са званнем магістра багаслоўя. Прыняў манаства (1930).

Быў паслушнікам у Пачаеўскай Лаўры. З 1945 — рэктар Багаслоўска-пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім манастыры. Рэктар Мінскай духоўнай семінарыі і намеснік Жыровіцкага манастыра ў сане архімандрыта (1947). Епіскап Бабруйскі, вікарый Мінскай епархіі (19531955), Арлоўскі і Бранскі (1955), Куйбышаўскі (цяпер Самара) (19561959). Пры ім у Пакроўскім саборы Куйбышава замест часовага быў усталяваны пастаянны мармуровы іканастас у візантыйскім стылі. Сабору ўлады перадалі мноства канфіскаваных раней з іншых храмаў абразоў і бронзавага начыння. Пахаваны ў левай частцы створкі Пакроўскага кафедральнага сабора.

Зноскі

Спасылкі правіць