Мітыга — недзяржаўная турма блізу аднайменнага аэрапорта на паўночным захадзе Лівіі ў 8 км ад Трыпалі, якая належала ісламісцкай групоўцы «RADA». Мітыга атрымала сваю вядомасць у гады грамадзянскай вайны ў Лівіі. Тут утрымліваліся праціўнікі ўрада Фаіза Сараджа і замежныя грамадзяне.

Турма правіць

Фактычна Мітыга належала не лівійскаму ўраду ў Трыпалі, а саюзным ёй групоўкам. Кіраўніцтва турмы ажыццяўляе Абд аль-Рауф Кара, лідар арганізацыі «RADA»[1].

Капітан судна «Тэметэрон» Уладзімір Цякучаў, які ўтрымліваўся ў Мітызе з 2016 па 2019 год, у інтэрв’ю выданню «Комсомольская правда» заявіў, што ў турме знаходзіцца больш за 3000 зняволеных. Ён апісаў умовы калоніі як вельмі цяжкія[2].

  Мы ўтрымліваліся ў камерах прыкладна па 11—12 квадратных метраў, у адной камеры было 27 чалавек. Людзі спалі на голым бетоне, а часам нават стоячы. Там таксама знаходзіліся адзінкавыя камеры. Камеры ўяўляюць сабой прыкладна метр дваццаць на метр трыццаць. Гэта значыць нармальнаму чалавеку там немагчыма легчы.
 

Парушэнні правоў чалавека правіць

Турма атрымала шырокую вядомасць за кошт катаванняў і здзекаў. Для гэтага тут абсталяваны асобны блок. Катавальная знаходзілася ў памяшканні аховы, побач з першым і другім сектарамі. Паведамлялася, што там вязняў білі трубой або іншымі прадметамі па нагах, ламаючы косткі ступні. Часам людзей падвешвалі да столі і таксама збівалі[2]. Катаванні працягваліся да таго часу, пакуль арыштаваны не згаджаўся даць «правільныя паказанні»[3].

Паводле ўспамінаў Максіма Шугалея, які знаходзіўся ў турме 1,5 года, наглядчыкі часам ладзілі псеўдарастрэлы, тым самым палохаючы вязняў[4].

У катаваннях удзельнічалі нават высокапастаўленыя службовыя асобы. Былы вязень Раджаб Макрахі, які страціў вока падчас зняволення, пасля ўцёкаў з Мітыгі звярнуўся ў Афрыканскі суд па правах чалавека. Мужчына запатрабаваў заклікаць да адказу міністра ўнутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Фатхі Башагу, што, па сцвярджэнні Макрахі, нібыта асабіста вырваў яму вока[5].

Уладзімір Цякучаў сцвярджаў, што некаторых вязняў спецыяльна выкрадалі для выкупу. Непасрэдна за экіпаж «Тэметэрона» быў запатрабаваны выкуп у адзін мільён долараў ЗША. Таксама капітан судна распавёў, што ў турме працаваў нейкі чалавек па імені Мунір, што валодаў садысцкімі схільнасцямі, які мог проста так узяць і стрэліць чалавеку канечнасці, цэлячыся ў костку, каб потым, у наступным, турэмны лекар адрэзаў зняволенаму нагу ці руку[2].

Расійскія зняволеныя правіць

У 2016 годзе ў нейтральных водах быў перахоплены расійскіх танкер «Тэметэрон». Яго экіпаж пад кіраўніцтвам Уладзіміра Цякучава да вызвалення ў 2019 годзе знаходзіўся ў Мітызе. У гэты перыяд ўмовы ў турме пагаршаюцца, з’яўляюцца першыя сведчанні пра катаванні і здзекі. Як сцвярджалі члены экіпажы, акрамя іх тут было яшчэ шмат замежнікаў. У прыватнасці, капітан Цякучаў згадваў нейкага італьянца, якога чатыры гады ўтрылівалі баевікі[2].

Найбольш вядомымі зняволенымі стамі сацыёлаг Максім Шугалей і яго перакладчык Самер Суэйфан, захопленыя ў маі 2019 года. Яны абвінавачаныя ў шпіянажы і адпраўлены ў Мітыгу, дзе ўтрымліваліся да снежня 2020 года[6].

Адлюстраванне ў мастацтве правіць

Мітыга фігуруе ў расійска-туніскікіх кінакарцінах «Шугалей» і «Шугалей 2», якія прысвечаны найбольш вядомых вязням — Максіму Шугалею і Самеру Суэйфану.

Гл. таксама правіць

Зноскі