Міхась Каберац (1902, в. Сухоўчыцы, Слуцкі павет — 14 студзеня 1931) — беларускі грамадскі дзеяч.

Міхась Каберац
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1931(1931-01-14)
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся М. Каберяц у 1902 годзе ў вёсцы Сухоўчыцы Слуцкага павета. Свае дзіцячыя гады пражыў у вёсцы Кажушкі Слуцкага павета. Пачатковую асвету атрымаў у Раманаве, дзе скончыў чатыры класы сярэдняй школы. У 1918 годзе, з адкрыццём Слуцкай беларускай гімназіі, паступае ў лік яе вучняў. Ужо тут Міхась Каберац праяўляе цікавасць да беларушчыны, актыўна працуючы ў вядомай краязнаўчай арганізацыі «Папараць-Кветка»[1].

Адным з першых запісаўся ў Беларускую вайсковую арганізацыю. Пасля здушэння Слуцкага паўстання часова працаваў у 1921 г. у Вільні, як беларускі настаўнік пачатковай школы ў Ліпоўцы. Не маючы польскага грамадзянства, у 1922 годзе выехаў у Чэхаславакію для заканчэння навучання. Здаў у Юзэфове іспыты і ў 1923 годзе запісаўся ў вышэйшую школу ў Праэе, дзе вучыўся на лясным аддзяленні. Займаўся грамадскай дзейнасцю, сябра Беларускай рады ў Празе, Беларускага культурнага таварыства імя Скарыны, АБСА і інш[1].

Памёр 14 студзеня 1931 года ад хваробы[1].

Зноскі