Міхаіл Альфрэдавіч Мацельскі

(Пасля перасылкі з Міхась Мацельскі)

Міхась (Міхаіл Альфрэдавіч) Мацельскі (нар. 11 красавіка 1965, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі краязнавец і выдавец. Кандыдат тэхнічных навук (1993).

Міхаіл Альфрэдавіч Мацельскі
Дата нараджэння 11 красавіка 1965(1965-04-11) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці краязнавец, выдавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1993)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Выпускнік барысаўскай СШ № 18. У 1988 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1994 года выкладчык Барысаўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Заснавальнік, рэдактар і выдавец краязнаўчай газеты «Гоман Барысаўшчыны» (выходзіць штомесяц са жніўня 1996), рэдактар газеты «Наш каледж».

Аўтар звыш 600 краязнаўчых публікацый у рэгіянальнай і рэспубліканскай прэсе. Сааўтар кніг: «Друцк і Барысаў: Да юбілеяў старажыт. гарадоў» (2002), «Лошница» (2017).

Спасылкі правіць