Міхаіл Аляксандравіч Сакалоў

рускі і беларускі архітэктар

Міхаіл Аляксандравіч Сакалоў (1846[1] — ?) — грамадзянскі інжынер[1], архітэктар.

Міхаіл Аляксандравіч Сакалоў
Дата нараджэння 1846
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1846 годзе. Тэхнічную адукацыю атрымаў у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1] з 1862 па 1867 год. Выпушчаны з правам на чын XIV класа. Быў прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэту  (руск.) Міністэрства ўнутраных спраў[1].

У 1868 годзе прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага адзялення аланецкага, а ў 1869 годзе - яраслаўскага губернскага праўлення[1]. У 1871 годзе зноў прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэту  (руск.) і праз тры гады прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення пскоўскага губернскага праўлення, а ў 1875 годзе пераведзены малодшым архітэктарам у Мінскую губерню[1].

Зноскі