Міхаіл Андрэевіч Дабрынін

Міхаіл Андрэевіч Дабрынін (18 снежня 1930, с. Рабічы, Дубраўскі раён, Бранская вобласць, Расія — 21 лістапада 2011) — педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (2001), прафесар (2004).

Міхаіл Андрэевіч Дабрынін
Дата нараджэння 18 снежня 1930(1930-12-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 2011(2011-11-21) (80 гадоў)
Месца пахавання
  • Плоска[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (2001)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1954), Калінінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1958), Акадэмію педагагічных навук СССР (аспірантура, 1970).

Працаваў у школах Калінінградскай вобласці (1954—1957, дырэктар), папраўчых калоніях (1957—1959, намеснік начальніка), СШ № 25 г. Вільнюса (1959—1967, завуч), Вільнюскім гарадскім аддзеле народнай адукацыі (1967—1968, метадыст), СШ № 3 г. Вільнюса (1971—1972, дырэктар), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (з 1972 — выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, у 1974—1977 — загадчык кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі, 1976—2009 — дацэнт, прафесар кафедры педагогікі).

Памёр 21 лістапада 2011 года, пахаваны на могілках «Плоска новая», г. Брэст.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя педагогікі; педагагічная кампаратывістыка; сучасныя адукацыйныя сістэмы.

Бібліяграфія правіць

  • Развитие общеобразовательной школы и педагогической мысли Польши : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.01 / Добрынин Михаил Андреевич. ― Москва, 2000.
  • Формирование профессиональной направленности старшеклассников в системе взаимодействия школы, семьи и общественности (на материале ЛитССР) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 730 / М. А. Добрынин. ― Москва, 1971.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Добрынин Михаил Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 398. — Год рождения: 1938.
  • Дабрынін Міхаіл Андрэевіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 58—59.