Міхаіл Маркавіч Шмерлінг

Міхаіл Маркавіч Шмерлінг (нар.7 снежня 1946, г. Віцебск) — беларускі фотамастак. Член Саюза журналістаў Беларусі (1976).

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскае паліграфічнае вучылішча (1967). Працаваў у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (1969—1983), вытворчым аб'яднанні «Мастацтва» (1986—1991), рэдакцыі абласной газеты «Народнае слова» (1991—2007). Атрымаў першую прэмію на Усесаюзнай выставе «Фотаграфіка-71» (1971), медаль лаўрэата на міжнароднай выставе «Чалавек і Зямля» (г. Платэляй, Літва, 1973). Узнагароджаны ганаровымі дыпломамі фотасалонаў у Румыніі (1971, 1973), Англіі (1974).

Працуе ў розных жанрах мастацкай фатаграфіі.

Сярод твораў: «Браслаўскі матыў» (1982), «Мастак Ф. Гумен» (1985), «Народная артыстка СССР С. Станюта» (1990), «Вечар» (1991), «Актрыса Наталля Аладка» (1992), «Лятучка» (2000), «Мастак Г. Шутаў» (2001), «Афганцы» (2005); серыі «Стары Віцебск» (1971—1975), «Тэатр» (1975—1985), «Ветэраны. Месяц май» (1975—2007), «Мастакі» (2010) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

Цыбульский, М. Л. Шмерлинг Михаил Маркович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 611—612.