Міхаіл Міхайлавіч Падаляк

Міхаіл Міхайлавіч Падаляк (нар. 16 лютага 1972) — украінскі журналіст і паліттэхнолаг. Займае трэцяе месца сярод самых уплывовых украінцаў паводле версіі часопіса «Фокус».

Міхаіл Міхайлавіч Падаляк
укр.: Михайло Михайлович Подоляк
Род дзейнасці журналіст, паліттэхнолаг, дараднік, палітык
Дата нараджэння 16 лютага 1972(1972-02-16) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзяцінства правёў у Львове і Новавалынску. Меў украінскае грамадзянства. Але з 1989 года жыў у Беларусі, скончыў Мінскі медыцынскі інстытут.

У 1990-х гадах працаваў журналістам у выданнях «FM-бульвар», «Время», «Народная Воля», «Белорусская деловая газета», «Наша Свабода».

Пасля закрыцця «Нашай Свабоды» працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Время». 21 чэрвеня 2004 года да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі КДБ Беларусі і далі паўгадзіны на тое, каб сабраць рэчы. Беларускія ўлады абвінавацілі Падаляка ў тым, што яго дзейнасць «супярэчыць інтарэсам дзяржаўнай бяспекі», а матэрыялы ўтрымліваюць «паклёпніцкія выдумкі аб рэальным становішчы ў краіне, заклікі да дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў Беларусі». Быў дэпартавалі ва Украіну і пазбавілі права наведваць Беларусь на працягу пяці гадоў. Гэта была адна з першых палітычных дэпартацый з Беларусі.

Пасля дэпартацыі з Беларусі працягнуў працаваць журналістам ва Украіне, паступова адыходзячы ад беларускай тэматыкі.

У 2005 годзе ён быў галоўным рэдактарам «Украінскай газеты», і менавіта тады выданне апублікавала яго артыкул «Тайная вячэра», які тычыўся атручвання ў 2004 годзе тады яшчэ кандыдата ў прэзідэнты Віктара Юшчанкі. Гэта было журналісцкае расследаванне, выкладзенае ў мастацкай форме, у якім аўтар, абапіраючыся на ўласныя крыніцы, выказаў здагадку, хто стаяў за атручваннем Юшчанкі.

У 2006 годзе як пазаштатны журналіст пачаў працаваць з украінскім інфармацыйным сайтам «Обозреватель». Адначасова стаў радцам уладальніка выдання — старшыні ўкраінскага Дзяржкамітэта па пытаннях рэгулятарнай палітыкі і прадпрымальніцтва Міхаіла Бродскага. Праз пяць гадоў заняў пасаду шэф-рэдактара «Обозревателя».

На пачатку красавіка 2020 года Падаляк стаў радцам кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны і «антыкрызісным менеджарам» ОПУ. Сваё рашэнне далучыцца да Офіса прэзідэнта Зяленскага ён патлумачыў жаданнем будаваць «эфектыўную, кампактную, але жорсткаю дзяржаву»[1].

Зноскі

Спасылкі правіць