Міхаіл Дзмітрыевіч Прохараў
(Пасля перасылкі з Міхаіл Прохараў)
Міхаіл Дзмітрыевіч Прохараў (руск.: Михаил Дмитриевич Прохоров; нар. 3 мая 1965, Масква) — расійскі прадпрымальнік і кіраўнік, мільярдэр, прэзідэнт прыватнага інвестыцыйнага фонду Група ОНЭКСИМ, генеральны дырэктар ААТ «Полюс Золата», прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі. Сярод асноўных актываў, якія кантралююцца Прохаравым (на снежань 2010 года) — буйныя долі ў сыравінавых кампаніях UC Rusal, «Полюс Золата», «Интергео», энергетычнай кампаніі «Квадро» і інш.
Міхаіл Дзмітрыевіч Прохараў | |
---|---|
Михаил Дмитриевич Прохоров | |
Дата нараджэння | 3 мая 1965[1][2] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР > Расія |
Адукацыя | |
Веравызнанне | атэіст[3] |
Партыя |
Член КПСС (1988 г. – жнівень 1991 г.) старшыня партыі «Правая справа» (чэрвень — верасень 2011 г.) |
Род дзейнасці |
Прэзідэнт групы АНЭКСІМ, прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі, заснавальнік дабрачыннага Фонду Міхаіла Прохарава, кандыдат у прэзідэнты Расіі |
Бацька | Дзмітрый Іёнавіч Прохараў |
Маці | Тамара Міхайлаўна Кумарытава |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
mdp2012.ru mdprokhorov.ru |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па стане на пачатак 2009 года — самы багаты чалавек у Расіі, па стане на 2010 год — другое месца, саступае толькі Уладзіміру Лісіну, па версіі часопіса Forbes.
Кар’ера
правіць- 1989—1992 год — начальнік упраўлення Міжнароднага банка эканамічнага супрацоўніцтва (МБЭС).
- 1992—1993 год — старшыня праўлення акцыянернага камерцыйнага банка «Міжнародная фінансавая кампанія».
- 1993—1998 год — старшыня праўлення ОНЭКСИМ Банка.
- 1998—2000 год — прэзідэнт — старшыня праўлення ОНЭКСИМ Банка.
- 2000—2001 год — прэзідэнт АКБ «Росбанк».
- 2001—2007 год — генеральны дырэктар, старшыня праўлення ГМК «Нарыльскі нікель» (з чэрвеня 2001). У красавіку 2007 года пакінуў пасаду Генеральнага дырэктара ГМК «Нарыльскі нікель». Але на верасень 2007-га Прохараў ўсё яшчэ валодаў блакавальным пакетам «Норникеля» (25 %).
- 2006—2010 год — Старшыня савета дырэктараў ААТ «Полюс Золата».
- З чэрвеня 2007 года — член назіральнага савета дзяржаўнай кампаніі па нанатэхналогіях «Роснанотех».
- У маі 2007 года — заснаваў прыватны інвестыцыйны фонд ТАА «Група ОНЭКСИМ», прэзідэнтам якога зараз з’яўляецца.
- З чэрвеня 2008 года — член Савета дырэктараў ГМК «Нарыльскі нікель».
- З кастрычніка 2008 г. — прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі (змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Ціханава).
- З 2010 года — уладальнік кантрольнага пакета баскетбольнага клуба New Jersey Nets лігі NBA.
- Са снежня 2010 года — генеральны дырэктар ААТ «Полюс Золата».
Зноскі
- ↑ Pallardy R. Mikhail Prokhorov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michail Prochorow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Выбар Прохарава - Люты 2012 - Часопіс – Сноб
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Дзмітрыевіч Прохараў
- Сайт Міхаіла Прохарава Архівавана 20 снежня 2014.
- Сайт Фонду Міхаіла Прохарава
- Канал Міхаіла Прохарава на YouTube
- ПАРФЕНОВ - Интервью с М. Прохоровым