Міхаіл Піліпавіч Чудакоў

юрыст

Міхаіл Піліпавіч Чудакоў (нар. 25 лютага 1949, Мінск) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (2010), прафесар (2004).

Міхаіл Піліпавіч Чудакоў
Дата нараджэння 25 лютага 1949(1949-02-25) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера правазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (2010)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне правазнаўства, 1972; аспірантура, 1977).

Працаваў у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь (1996—1997, суддзя), Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2012, прафесар кафедры канстытуцыйнага права, у 2002—2012 — загадчык кафедры міжнароднага і параўнальнага права), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1977—1996, 1997—2000 і з 2013, юрыдычны факультэт, кафедра канстытуцыйнага права, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: канстытуцыйнае права; дыпламатычнае права. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт, празаік, кінасцэнарыст).

Узнагароды правіць

Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2001).

Бібліяграфія правіць

  • Становление и развитие конституционного процесса в Беларуси (1447—1996 гг.) : диссертация … доктора юридических наук : 12.00.02 : защищена 22.09.2009 : утверждена 03.03.2010 / Чудаков Михаил Филиппович. — Минск, 2009.
  • Конституционный процесс в Беларуси (от Привилея Казимира до Конституции Республики Беларусь) / М. Ф. Чудаков. — Минск, 2008.
  • Кровавое происшествие в гостинице «Роза ветров» : сборник / М. Ф. Чудаков. — Минск, 1999.
  • Опасная луна : стихи / Михаил Чудаков. — Минск, 2002.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Чудаков Михаил Филиппович // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2013. — Т. 4. — С. 222—223.
  • Чудакоў Міхаіл Піліпавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск, 2015. — С. 241.
  • Чудакоў Міхаіл Філіпавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 120—121.