Міхаіл Уладзіміравіч Ахендоўскі

Ахендоўскі Міхаіл Уладзіміравіч (*27 кастрычніка 1973, Дубасары, Рэспубліка Малдова) — старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны (20132018), член ЦВК (20042018).

Міхаіл Уладзіміравіч Ахендоўскі
укр.: Михайло Володимирович Охендовський
Нараджэнне 27 кастрычніка 1973(1973-10-27) (50 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць адвакат
Узнагароды
ордэн князя Яраслава Мудрага Order of Prince Yaroslav the Wise, 5th class
Honored Lawyer of Ukraine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 кастрычніка 1973 гады ў горадзе Дубасары, Рэспубліка Малдова. У 1997 годзе скончыў з адзнакай Інстытут міжнародных адносін Кіеўскага універсітэта ім. Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «міжнароднае права». Працоўную дзейнасць пачаў у 1991 годзе ў Нарыльскім горна-металургічным камбінаце ім. Завенягина. З 1993 года працаваў у таварыстве з абмежаванай адказнасцю "Юрыдычная фірма «Проксі» на пасадах рэферэнта, юрыста, намесніка дырэктара. З 2002 года — начальнік прававога ўпраўлення, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай тэлекампаніі Украіны. З чэрвеня 2003 года і да прызначэння ў лютым 2004 года членам Цэнтральнай выбарчай камісіі — намеснік дырэктара ТАА "Юрыдычная фірма «Проксі». Сябра Украінскай асацыяцыі міжнароднага права. 6 ліпень 2013 года таемным галасаваннем абраны Кіраўніком ЦВК. «За» прагаласавала 11 членаў ЦВК з 14[1].

Дзяржаўныя ўзнагароды правіць

  • Заслужаны юрыст Украіны[2]

Зноскі

Спасылкі правіць