Міхаіл Яфімавіч Кобрынскі
Міхаіл Яфімавіч Кобрынскі (нар. 3 кастрычніка 1951, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (2001), прафесар (2002).
Міхаіл Яфімавіч Кобрынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (2001) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне», 1973; спецыяльнасць «Гісторыя», 1983).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1999, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра педагогікі, прафесар, у 1999—2012 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: маральна-духоўнае выхаванне; алімпійская адукацыя; кіраванне фізічнай культурай і спортам.
Узнагароды
правіцьОрдэн СССР «Знак Пашаны» (1986), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».