М’ін Швэ

Віцэ-прэзідэнт М'янмы, выконваючы абавязкі прэзідэнта (2018, 2021–2024)

М’ін Швэ (бірм.: မြင့်ဆွေ; нар. 24 мая 1951[1]) — бірманскі палітычны дзеяч, падчас ваеннага перавароту прызначаны часовым прэзідэнтам Рэспублікі М’янма з 1 лютага 2021 года. Раней ён займаў пасаду галоўнага міністра правінцыі Янгон ад 30 сакавіка 2011 года да 30 сакавіка 2016 года. 30 сакавіка 2016 года ён быў прыведзены да прысягі ў якасці віцэ-прэзідэнта М’янмы, а з 21 па 30 сакавіка 2018 года выконваў абавязкі прэзідэнта краіны. Этнічна М’ін Швэ з’яўляецца монам; па прафесіі ён былы ваенны афіцэр[2][3].

М’ін Швэ
бірм.: မြင့်ဆွေ
англ.: Myint Swe
в.а. Прэзідэнт М’янмы
з 1 лютага 2021
Папярэднік Він М’ін
Нараджэнне 24 мая 1951(1951-05-24) (73 гады)
Жонка Khin Thet Htay[d]
Веравызнанне тхеравада і будызм
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Ваенная прамысловасць М'янмы[d]
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы

Ваенная кар’ера

правіць

Скончыў Акадэмію абаронных паслуг у 1971 годзе ў рамках 15-га набору[4]. Стаў брыгадным генералам і камандзірам 11-й лёгкай пяхотнай дывізіі ў 1997 годзе. Праз 4 гады прызначаны камандуючым паўночна-ўсходняга камандавання і ўвайшоў у Дзяржаўны савет міру і развіцця. Пазней атрымаў званне генерал-маёра.

Стаў начальнікам упраўлення ваеннай бяспекі пасля таго, як Кхін Н’юн быў арыштаваны ў 2004 годзе[5]. Узначаліў пятае бюро спецыяльных аперацый (БСА-5) у студзені 2006 года.

На пасадзе камандуючага Янгонскай ваеннай акругі ён арыштаваў членаў сям’і У Не Віна пасля меркаванага перавароту ў 2002 годзе, калі змова была раскрыта; арыштаваў Кхін Н’юна і яго паплечнікаў у 2004 годзе; правёў чыстку ў ваеннай разведцы пасля Шафранавай рэвалюцыі ў 2007 годзе. Яго дзеянні пасля цыклона «Наргіс» былі падвергнуты крытыцы[6].

Палітычная кар’ера

правіць

М’ін Швэ быў прызначаны галоўным міністрам вобласці Янгон пасля парламенцкіх выбараў у 2010 годзе прэзідэнтам Тэйн Сейнам[7].

11 сакавіка 2016 года фракцыя вайсковых дэпутатаў на сходзе Саюза намінавала яго на пасаду віцэ-прэзідэнта М’янмы. 15 сакавіка 2016 года ён атрымаў 213 галасоў, пасля чаго стаў першым віцэ-прэзідэнтам кабінета Тхін Чжо[8], быў прыведзены да прысягі 30 сакавіка 2016 года.

1 лютага 2021 года падчас ваеннага перавароту быў прызначаны на пасаду часовага прэзідэнта М’янмы[9].

Зноскі

  1. Lt Gen Myint Swe(недаступная спасылка). Alternative Asean Network on Burma. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2014. Праверана 2 ліпеня 2008.
  2. 12.3.16.pdf ဒုသမ္မတအဖြစ် ရွေးချယ်တင်မြှောက်ခံရသူတို့၏ ကိုယ်ရေးအချက်အလက် အကျဉ်း(недаступная спасылка) (12 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2018. Праверана 12 March 2016.
  3. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK. Her Majesty's Treasury. UK Government (20 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 January 2013. Праверана 24 July 2011.
  4. Lwin, Min (2008-06-27). "Lt-Gen Myint Swe: Future No 2?". The Irrawaddy. Архівавана з арыгінала 17 лютага 2012. Праверана 2008-07-02.
  5. MYINT SWE(недаступная спасылка). http://www.altsean.org. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2014. Праверана 14 July 2014.
  6. Myint Swe Nominated as New Vice-President (10 July 2012). http://www.irrawaddy.org. Праверана 14 July 2014.
  7. Myint Swe revealed as military VP pick | Frontier Myanmar
  8. Myanmar military picks hardliner Myint Swe to work with Suu Kyi’s proxy president. South China Morning Post (11 сакавіка 2016).
  9. В Мьянме назначили временного президента после госпереворота (руск.)